Сярэднявечныя ваяры

На працягу тыдня ў Краязнаўчым музеі праходзілі музейна-педагагічныя заняткі пад назвай "У абарону сваёй зямлі", прысвечаныя ваеннай гісторыі Полацка XIII – XVІ стст.

У вітрынах музея школьнікі ўважліва разглядалі наканечнікі стрэл і копій, баявыя сякеры і каменныя ядры, сапраўдныя кальчугу і кірасы. Дзяцей уразіў аповед навуковага супрацоўніка пра адзін з рарытэтаў музея – меч Х ст., зроблены майстрам Ульфбертам на тэрыторыі Заходняй Еўропы.

Акрамя таго, вучні 3-х класаў даведаліся, хто такія крыжакі і як з імі змагаліся нашы продкі, калі на Беларусі пачалі будавацца замкі з разнастайнымі ўмацаваннямі для павелічэння бяспекі. З відэафільмаў дзеці даведаліся, якія існавалі тактыкі захопу замкаў і іх абароны.

Напрыканцы занятка жадаючыя змаглі адчуць сябе сапраўднымі ваярамі, патрымаўшы ў руках шчыт, меч і булаву.

358