Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч

У кожнай зямлі, кожнага горада ёсць свае героі. Яны праславілі сваю бацькаўшчыну, змагаючыся за свой народ да канца. Амаль тысячу год таму на чале Полацкага княства стаяў смелы і дальнабачны князь Усяслаў Брачыславіч, які прысвяціў сваё жыццё Полацку. Асоба Усяслава даволі супярэчлівая: яго бралі за прыклад і асуджалі за кровапраліцце, яго слухаліся падначаленыя і баяліся ворагі, называючы Чарадзеем. Шмат цікавага з жыцця полацкага князя можна было даведацца на музейна-педагагічных занятках, што прайшлі на мінулым тыдні ў адной з залаў Краязнаўчага музея. На занятку вучні полацкіх школ маглі не толькі паслухаць аповед на роднай беларускай мове, але і “дакрануцца” да амаль тысячагадовай полацкай гісторыі, скарыстаўшы экспанаты музея.

746