“Мая радзіма - Беларусь” у Краязнаўчым музеі

Як пачалася гісторыя Полаччыны? Праз якія выпрабаванні прайшоў наш горад? Кім павінны ганарыцца сучасныя палачане? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна знайсці ў Краязнаўчым музеі, супрацоўнікамі якога распрацавана серыя музейна-педагагічных заняткаў для вучняў 4-х класаў. Падчас падарожжаў у мінулае дзеці знаёмяцца з асноўнымі гістарычнымі падзеямі і асобамі нашай краіны і горада, назіраюць, як развіваўся Полацк на працягу многіх стагоддзяў, а таксама актыўна прымаюць удзел у гутарках, гульнях, спаборніцтвах.
Сустрэчы ў музеі праходзяць на працягу ўсяго навучальнага года па наступных тэмах:

"Князёўна з трыма імёнамі" расказвае пра жыццё Рагнеды і яе сына Ізяслава;

"У якіх багоў верылі нашы продкі" тлумачыць, каго шанавалі альбо баяліся нашы продкі больш за 1000 год таму;

На занятку "У краіне майстроў" вучні даведваюцца пра асноўныя рамёствы палачан;

"Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч" паглыбляе і ўдасканальвае веды пра самага знакамітага полацкага валадара, аб яго перамогах і складаным лёсе;

"Запрашаем у госці" інфармуе пра разнастайныя тэхналогіі прыгатавання беларускіх страў з апісаннямі народных звычаяў і традыцый;

"Па шляху "з вараг у грэкі" распавядае пра знакаміты гандлёвы шлях і яго значэнне ў жыцці горада;

"Па якіх законах жылі нашы продкі" дапамагае даведацца пра дзяржаўны лад старажытнага Полацкага княства і дзейнасць розных законаў.

Асноўным момантам гісторыі барацьбы палачан супраць крыжакоў у ХІІІ - XV стст. прысвечаны занятак "У абарону роднай зямлі";

"Славутыя імены полацкай зямлі" знаёміць з жыццём вучняў Полацкага кадэцкага корпуса і яго знакамітымі выпускнікамі;

"Прагулка па Ніжне-Пакроўскай" дае магчымасць убачыць помнікі архітэктуры розных часоў, якія захаваліся на гэтай вуліцы, знаёміць з гісторыяй іх пабудовы, з іх уладальнікамі або ўстановамі, якія там размяшчаліся;

"Помнікі нашага горада" расказвае пра галоўныя помнікі, размешчаныя на адной з галоўных вуліц Полацка.

Будзем рады бачыць усіх, хто цікавіцца гісторыяй горада Полацка!

361