"Прывітанне, музей!"

Каб наведаць музей, трэба не толькі мець жаданне, але і ведаць правілы паводзін і спецыяльныя навуковыя словы. Калі з'явіліся першыя музеі і чаму атрымалі такую назву, як у музей трапляюць прадметы і чаму маюць права называцца экспанатамі, хто ведае пра музейныя прадметы больш за ўсіх? Пра ўсё гэта даведаліся вучні 2-х класаў школ горада Полацка на музейна-педагагічным занятку "Прывітанне, музей!". Падчас гутаркі дзеці з ахвотай расказвалі, хто збірае якую калекцыю, чым цікавіцца ў жыцці. У гульнях актыўна ўдзельнічалі не толькі вучні, але іх настаўнікі і бацькі. З жаданнем абавязкова трапіць яшчэ раз у "палац муз" дзеці разыходзіліся дадому.

430