Ноч музеяў-2012 у Краязнаўчым музеі

У рамках правядзення акцыі Ноч музеяў-2012 у Краязнаўчым музеі была адкрыта выстава "МАРШРУТ: ЗЯМЛЯ-КОСМАС-ЗЯМЛЯ". У дзень адкрыцця адбылася сустрэча вучняў Наваполацкай гімназіі №1 з былым супрацоўнікам касмадрома "Байканур" Калужонкам Генадзем Іванавічам. Дзеці з цікавасцю паслухалі чалавека з незвычайнай для Полацка прафесіяй. Госці музея даведаліся, як у жыццё людзей увайшла тэма космаса і як жыхары Полацка ўспрымалі весткі пра касмічныя палёты. На выставе можна убачыць рэчы першага беларускага касманаўта Пятра Клімука і віцэ-прэзідэнта Расійскай Акадэміі навук Анатолія Грыгор'ева.

945