Законы мінулага

Хто прымаў галоўныя рашэнні ў Полацкім княстве, што змяніла ў жыцці палачан магдэбургскае права і як у розныя часы прымаліся законы - пра ўсё гэта даведаліся вучні полацкіх школ на занятку "Па якіх законах жылі нашы продкі". Дзеці адчулі сябе жыхарамі сярэдневяковага Полацка падчас гульні "ў веча", пазнаёміліся са складам магістрата і яго галоўнымі функцыямі. Даведаліся пра тое, што ў розныя часы людзі мелі правы і абавязкі, а парушэнне законаў заўжды вяло да пакарання.

971