Па старонках ваеннай гісторыі

У лютым, як вядома, у Беларусі святкуюць Дзень абаронцаў Айчыны. Так атрымалася, што менавіта ў гэтым месяцы ў Краязнаўчым музеі праходзілі музейна-педагагічныя заняткі, прысвечаныя ваеннай гісторыі нашага горада.
На занятку "У абарону сваёй зямлі" вучні 4-ых класаў даведаліся пра барацьбу з крыжакамі ў ХІІІ ст., пазнаёміліся з асаблівасцямі будаўніцтва замкаў і тыпамі іх захопу. Акрамя таго дзеці змаглі адчуць сябе сапраўднымі ваярамі, прымерыўшы шлем і пальчатку з рыцарскіх даспехаў.
Вучні старэйшых класаў даведаліся пра лёс Полацка ў вайне 1812 года. На занятку "Айчынная вайна 1812 г." дзеці пачулі пра малавядомыя ім старонкі мінулага: пра першую і другую бітвы за Полацк, прыбыванне французаў у горадзе, адносіны мясцовага насельніцтва да вайны. У экспазіцыі музея школьнікі ўбачылі зброю і прадметы рыштунку ХІХ ст. Асабліва ім спадабаліся цікавыя кадэцкія традыцыі, звязаныя з вайной 1812 г.

1077