Так з’яўляюцца мецэнаты

На мінулым тыдні ў фонды НПГКМЗ была перададзена калекцыя прадметаў форменнага адзення навучэнцаў Полацкага кадэцкага вучылішча. Гэта -адзінаццаць прадметаў, сярод якіх можна ўбачыць параднае і паўсядзённае адзенне. Перадаў гэтыя прадметы Камароўскі Сяргей, былы навучэнец названай установы. У маі 2011 года ён ласкава прадаставіў сваю парадную форму для тэатралізаванай экскурсіі ў Краязнаўчым музеі падчас правядзення акцыі “Ноч музеяў”. Святочныя мерапрыемствы ўразілі Сяргея, і ў хуткім часе, пасля заканчэння 7 класа кадэцкага вучылішча, ён вырашыў зрабіць падарунак музею. Гэтая калекцыя яскрава ілюструе жыццё сучасных полацкіх кадэтаў, а таксама гісторыю развіцця кадэцкага руху на Полаччыне.

388