Падарожжа па праспекце Францыска Скарыны

Вось і скончыўся чарговы навучальны год. На мінулым тыдні прайшлі апошнія музейна-педагагічныя заняткі ў полацкіх музеях. На працягу цэлага года дзеці, якія наведваюць полацкія дзіцячыя садкі № 1, 2, 9, 13, 14, 24, 27, 29, 30, і вучні школ № 2, 9, 10, 16, 18, а таксама гімназіі № 1 г. Полацка наведвалі Краязнаўчы музей, дзе ва ўтульнай музейнай абстаноўцы іх сустракалі навуковыя супрацоўнікі. Для вучняў 3-х класаў у маі заняткі былі арганізаваны па-за межамі музея. Заняткі па тэме «Мемарыяльныя помнікі горада Полацка» праходзілі падчас падарожжа па алеі, што размешчана на праспекце Францыска Скарыны. На занятках дзеці не толькі слухалі экскурсавода, але і самі актыўна ўключаліся ў гутарку ці гульню. Добрае сонечнае надвор'е і перадсвяточны настрой спрыялі паспяховаму засваенню матэрыяла. Новыя сустрэчы з маленькімі палачанамі адбудуцца ўжо толькі пасля летніх вакацый.

1460