Напярэдадні “Ночы музеяў”

На гэтым тыдні ў Краязнаўчым музеі праходзяць рэпетыцыі мерапрыемстваў, праводзімых у рамках акцыі “Ноч музеяў”, што адбудзецца 14 мая. Аматары ваеннай гісторыі Полацка з розных школ горада актыўна ўключыліся ў гэтую работу. Супрацоўнікі музея і юныя валанцёры прадставяць увазе наведвальнікаў тэатралізаваную экскурсію, дзе можна будзе ўбачыць і паслухаць полацкага кадэта пачатку ХХ ст., жонку салдата часоў Першай сусветнай вайны, удзельніка сучаснага пошукавага атрада. Дзякуючы валанцёрам, “ажывуць” старонкі далёкіх падзей гісторыі, якія дапамогуць экскурсантам паглыбіцца ў непаўторную атмасферу мінулага.

379