85–годдзю Краязнаўчага музея прысвячаецца...

У сувязі з набліжэннем 85–га юбілея Краязнаўчага музея будзе арганізавана навукова-краязнаўчая канферэнцыя, прысвечаная гэтай знамянальнай падзеі. Канферэнцыя адбудзецца 8–9 снежня 2011 г., асноўнымі накірункамі работы якой вызначаны:
- Гісторыя Полацка,
- Вялікая Айчынная вайна і Полацкі край,
- Полаччына шматканфесійная,
- Гісторыя населенных пунктаў Полаччыны,
- Полаччына літаратурная,
- Звязаныя лёсам з Полацкам.
У першы дзень работы канферэнцыі адкрыецца выстава "Краязнаўчы музей на старонках перыядычнага друку".

З праграмай работы канферэнцыі можна азнаёміцца на нашым сайце ў раздзеле "Мерапрыемствы"/"Навукова-краязнаўчая канферэнцыя да 85-годдзя Краязнаўчага музея ў Полацку".

1750