Хатка сустракае гасцей

У сярэдзіне 1980-х гг. у Краязнаўчым музеі была адкрыта этнаграфічная зала, прысвечаная сялянскаму побыту канца ХІХ - пачатку ХХ стст. Да сённяшняга дня яна выклікае цікавасць наведвальнікаў: як жыхароў Беларусі, так і іншых краін. Экспазіцыя адлюстроўвае не толькі інтэр'ер жылля нашых продкаў, але і іх светапогляд. Менавіта тут можна ўбачыць, як гарманічна існавалі побач язычніцкія і хрысціянскія традыцыі, якой мэбляй і посудам карысталіся ў тыя часы жыхары Полаччыны. Гэтая зала цікава і для самых маленькіх наведвальнікаў музея - выхаванцаў дзіцячых садкоў Полацка і Наваполацка. Для іх тут праводзяцца тэматычныя экскурсіі і музейна-педагагічныя заняткі. На занятках можна пазнаёміцца з "гаспадарамі хаты", пагуляць з імі, пачаставацца смачным хлебам.

395