На занятках у Краязнаўчым музеі

Насычаным выдаўся мінулы тыдзень для Краязнаўчага музея. Вучні полацкіх школ №№1, 16, 18, ПГГ №1 завіталі на чарговыя музейна-педагагічныя заняткі.

Вучні 3-х класаў на занятку "У краіне майстроў" даведаліся, якімі рамёствамі займаліся нашы продкі: як працуе ганчар, у чым заключаецца майстэрства каваля, чым займаюцца кравец і шавец. Дзецям цікава было атрымаць не толькі новыя веды, але і пагуляць з цацкай-свістулькай, паглядзець фільм пра сучасных полацкіх майстроў з Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. Напрыканцы сустрэчы маленькія наведвальнікі сваімі рукамі змайстравалі з нітак традыцыйныя беларускія лялькі.

Навучэнцы 4-х класаў на занятку "Князёўна з трыма імёнамі. Ізяслаў" пачулі знакамітую гісторыю пра "крывавае вяселле" Рагнеды не толькі ад супрацоўніка музея, але ад самаго аўтара: праслухалі ўрывак з аўдыёкнігі Уладзіміра Арлова пра полацкую князёўну і сына Ізяслава. Дзеці даведаліся пра новую рэлігію - храсціянства, і першую вядомую манахіню на беларускіх землях. З задавальненнем яны пабылі вучнямі старажытнай школы, старанна выводзячы літары на дошчачках, пакрытых воскам. А з карысцю завяршыць занятак дапамагло разгадванне крыжаванкі.

2024