Увага! Набліжаецца час закрыцця выставы «Народжаныя перамагаць»…

У снежні 2022 г. у Краязнаўчым музеі Полацка завяршаецца работа выставы «Народжаныя перамагаць». На яе пляцоўцы ўжо амаль 2 гады рэалізуецца культурна-асветніцкі праект «На шляху да спартыўных вяршыняў». Ён прысвечаны стогадовай гісторыі развіцця фізкультуры і спорту на Полаччыне. У рамках праекту ў музеі праходзяць экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі для школьнікаў, а таксама сустрэчы з удзельнікамі спартыўнага руху мінулых гадоў і сучаснасці. На працягу часу, які застаўся да закрыцця, выставу яшчэ можна наведаць. Скарыстайцеся ўнікальнай магчымасцю пазнаёміцца з гісторыяй спорту горада, даведацца пра імёны спартсменаў, якія складаюць спартыўную славу не толькі Полацка, але і сусветнага спорту ў цэлым.

Выстава працуе штодзень (акрамя панядзелка) з 10.00 да 17.00.

Папярэдні запіс абавязковы.

592