Аб падзеях вайны 1812 года

У рамках святкавання 210-годдзя вызвалення Полацка ад напалеонаўскіх войскаў у Краязнаўчым музеі горада прайшла серыя тэматычных экскурсій «Падзеі 1812 года на Полаччыне». Іх наведалі як жыхары Полацка, так і яго госці – члены ваенна-гістарычных клубаў Беларусі і Расіі. Падчас экскурсій яны не толькі знаёміліся з гісторыяй найбуйных бітваў на тэрыторыі Полацка і яго наваколляў, але і ўбачылі найболей цікавыя экспанаты перыяду напалеонаўскіх войн. Наведвальнікі музея змаглі атрымаць і адказы на шэраг пытанняў, якія датычацца ўзбраення рускай і французскай армій, забеспячэння супрацьстаялых войскаў харчаваннем і фуражом, а таксама аб адносінах мясцовага насельніцтва да заваёўнікаў.

Краязнаўчы музей Полацка чакае новых наведвальнікаў!

566