Музейная гасцёўня «У хакей гуляюць сапраўдныя мужчыны»

У рамках рэалізацыі культурна-асветнага праекта «На шляху да спартыўных вяршыняў», Краязнаўчы музей Полацка пачынае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных старонкам спартыўнай гісторыі нашага горада. Першым з іх стане музейная гасцёўня «У хакей гуляюць сапраўдныя мужчыны», якая пройдзе 20 студзеня ў 15:00 на базе выставы «Народжаныя перамагаць». Уваход вольны.

875