Ствараем атмасферу свята разам

Зіма... Адны чакаюць гэты час года з нецярпеннем, прадчуваючы марознае надвор'е і вячэрнія прагулкі па заснежаным горадзе. Другія імкнуцца хутчэй дастаць з гарышчаў і гаўбцоў лыжы, санкі і канькі, спадзеючыся на актыўны адпачынак у выхадныя дні. А вось трэція адчуваюць незадаволенасць — рана цямнее і вечары становяцца доўгімі. Як іх прабавіць? Вельмі проста — прыняць удзел у анлайн-праекце Краязнаўчага музея Полацка «Навагодні калейдаскоп», часткай якога з'яўляецца фотамарафон. Для гэтага трэба прагартаць свае фотаальбомы, знайсці фатаграфію, зробленую ў зімовы час мінулага стагоддзя, а потым адправіць яе на пошту Кразняўчага музея ці старонку музея ў сацыяльнай сетцы VK. Калі такой фатаграфіі ў вас не апынецца, можна паглядзець здымкі, дасланыя іншымі ўдзельнікамі фотомарафона «Зіма ў маім горадзе ў другой палове XX ст.».

896