«Памяць пра іх будзе жыць вечна...»

У Краязнаўчым музеі Полацка распрацавана серыя музейна-педагагічных заняткаў, прысвечаных жыццю і дзейнасці людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нашага горада ў другой палове XX – пачатку XXI стст. Заняткі праводзяцца на пляцоўцы стацыянарнай выставы «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка». Навучэнцы школ, наведваючы іх, знаёмяцца з працоўнымі і культурнымі дасягненнямі старэйшага пакалення, з біяграфіямі людзей, якім прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Полацка». Асаблівую цікавасць выклікаюць у дзяцей падзеі Вялікай Айчыннай вайны і яе ўдзельнікі. Супрацоўнікамі музея створаны фільмы, якія расказваюць аб ваенным шляху М.М. Пятрэнкі і Г.М. Лебедзевай, аб генералах І.М. Чысцякове і В.А. Пянькоўскім, вызваліцелях Полацка ў далёкім 1944 г. і інш. Пасля іх прагляду з навучэнцамі арганізуецца абмеркаванне ўбачанага. Такія заняткі спрыяюць фарміраванню ў падрастаючага пакалення патрыятычных пачуццяў і паважлівага стаўлення да нашай гістарычнай спадчыны.

712