Квэсты і квізы

З кожным годам усё большую папулярнасць набіраюць інтэлектуальныя гульні. Армія паклоннікаў квэстаў і квізаў для ўдзелу ў іх выбірае нестандартныя месцы, напоўненыя таямніцамі і загадкамі. Такое месца ёсць і ў нас. Гэта — Краязнаўчы музей! Толькі тут вы зможаце праявіць сваю логіку і кемлівасць, вырашаючы нестандартныя задачы і галаваломкі. Толькі тут вы атрымаеце ўнікальную магчымасць «падарожжа» па розных гістарычных эпохах. Толькі тут вы правядзеце час з карысцю і ў прыемнай сяброўскай атмасферы. Прыйшоў час пазнаёміцца з захапляльнай гісторыяй самага старажытнага горада Беларусі!

"Музейны арсенал"

  Узрост 12-17 гадоў
  Час праходжання 30+ хв.
  Кошт 3.00 руб.


За сваю тысячагадовую гісторыю Полацк перажыў шмат войнаў. Палачанам прыходзілася абараняць свае землі, узяўшы ў рукі спачатку меч, затым ружжо, а потым і аўтамат. Сёння ў музеі захоўваюцца многія віды халоднай і агнястрэльнай зброі. Давайце разам паспрабуем адшукаць тыя з іх, якія распавядуць нам пра славутыя старонкі баявога мінулага нашага горада.

 

"На крутых паваротах гісторыі"

  Узрост 15-16 гадоў
  Час праходжання 30+ хв.
  Кошт 3.00 руб.


Сто гадоў у гісторыі адной дзяржавы, аднаго народа: гэта мала ці многа? Які стан Полацка ва ўмовах стварэння беларускай дзяржаўнасці? Як выжывалі жыхары нашага горада ў гады грамадзянскай вайны і замежнай акупацыі? Хто яны — палачане, якія паверылі новай Савецкай уладзе, а потым ад яе ж і пакутавалі? Чаму спачатку ўсіх абавязвалі вывучаць беларускую мову, а затым за гэта саджалі ў турмы? Атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна, прайшоўшы квэст разам з намі!

 

«Засакрэчанае імя»

  Узрост 12-17 гадоў
  Час праходжання 30+ хв.
  Кошт 3.00 руб.


У кожным музеі «жыве» свой Дух — звышнатуральная істота, яго аберагаючая. Для чалавека ён нябачны, але даведацца імя Духа музея можна, выканаўшы заданні квэста. Пасля гэтага вы атрымаеце добрага заступніка, які дае пазітыўны зарад энергіі, прыцягваючага поспех і аказваючага падтрымку на шляху да ведаў.

 

«Загадкі музейнага кашалька»

  Узрост 12+ гадоў
  Час праходжання 40+ хв.
  Кошт 3.00 руб.


Тэма грашовага звароту заўсёды выклікала ў насельніцтва жывую цікавасць. Застаецца яна актуальнай і зараз. За 2 тысячы гадоў свайго існавання грошы не раз змянялі сваю форму, колер і вагу. Яны заўсёды былі прыкметай заможнасці і незалежнасці, няхай гэта будзе чалавек ці цэлая дзяржава. Сёння ў Краязнаўчым музеі Полацка прадстаўлена амаль 150 манет і 60 банкнот рознага наміналу, пачынаючы з арабскага дырхема і заканчваючы савецкім чырвонцам. Калі вы дапытлівыя і настойлівыя, назіральныя і азартныя, то з лёгкасцю можаце вырашыць задачы квэста «Загадкі музейнага кашалька».