У госці да алімпійскага мядзведзяняці

Краязнаўчы музей Полацка працягвае супрацоўніцтва з установамі адукацыі, у якіх працуюць летнія аздараўленчыя лагеры. Навучэнцы, наведваючы музей, могуць пазнаёміцца і з яго пастаяннай экспазіцыяй, і з выставай «Народжаныя перамагаць», прысвечанай 100-годдзю развіцця спорту ў Полацку. У малодшых школьнікаў папулярнасцю карыстаецца музейна-педагагічны занятак «У госці да алімпійскага мядзведзяняці». Выслухаўшы кароткі аповяд навуковага супрацоўніка аб першых Алімпійскіх гульнях і спартыўных дасягненнях палачан, хлапчукі і дзяўчынкі з цікавасцю разглядаюць спартыўны інвентар, узнагароды полацкіх спартсменаў і калекцыю значкоў, прысвечаных Алімпіядзе-80. Заканчваецца занятак рашэннем галаваломкі і ўзнагароджаннем памятнымі сувенірамі найбольш актыўных удзельнікаў занятку.

Чакаем новых сустрэч з юнымі палачанамі!

849