Аб правядзенні раённага этапу акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

18 мая 2021 г. у Краязнаўчым музеі Полацка прайшоў раённы этап рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву». У намінацыі «Музейная мазаіка» вучні школ горада прадстаўлялі свае міні-экскурсіі, заснаваныя на гісторыі прадметаў, тэматычна звязаных са школьнымі музейнымі экспазіцыямі. Дыпломам III ст. узнагароджана Марыя Малахоўская, дыпломам II ст. – Марыя Булах, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка», навуковы кіраўнік В.В. Сіроціна; дыплома I ст. удастоена Ангеліна Сцяржанава, навучэнка ДУА «Яслі-сад-базавая школа №11 г. Полацка», навуковы кіраўнік І.В. Саламаха. Экскурсіі, падрыхтаваныя дзяўчатамі, вылучаліся арыгінальнасцю, глыбокім веданнем матэрыялу і асаблівай эмацыянальнасцю. Жадаем юным экскурсаводам поспехаў у абласным этапе!

870