Размова аб згубленай спадчыне

27 красавіка 2021 г. адбылася сустрэча навучэнцаў 9-га класа СШ №16 г. Полацка з загадчыкам Краязнаўчага музея І.П. Водневай. Па запрашэнні педагогаў установы адукацыі на пляцоўцы школьнага музея хлопцы і дзяўчаты змаглі даведацца шмат цікавага аб тых помніках архітэктуры Полацка, якія не захаваліся да нашых дзён. У прэзентацыі па дадзенай тэме былі выкарыстаныя ўнікальныя здымкі розных гадоў, якія дапаўняюць інфармацыю па гісторыі архітэктуры старажытнага горада Беларусі.

770