Вынікі праекта «Навагодні калейдаскоп»

Краязнаўчы музей Полацка завяршае рэалізацыю анлайн-праекта «Навагодні калейдаскоп». На працягу месяца нашы віртуальныя наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з бюлетэнем-хронікай «Ёлка поспехаў» нашага горада ў другой палове XX ст., даведацца пра любімыя палачанамі зімовыя віды спорту, убачыць навагоднія ілюстрацыі ў старых газетах, паўдзельнічаць у фотамарафоне, знайсці «Зімовыя «страчанкі» і ўспомніць савецкія мультфільмы пра зіму. Спадзяемся, што праект «Навагодні калейдаскоп» не толькі дазволіў нашым наведвальнікам бавіць вольны час, але і стаў для іх досыць інфарматыўным.

Супрацоўнікі музея дзякуюць усім, хто падтрымаў праект і стаў яго актыўным удзельнікам. Пераможцу фотомарафона «Зіма ў маім горадзе ў другой палове XX ст.» Протас Таццяне Віктараўне, спецыялісту ААТ «ААБ Беларусбанк» ЦБП № 216 г. Полацка, ва ўрачыстай абстаноўцы быў уручаны абяцаны прыз.

Да новых сустрэч ў 2021 годзе!

112