«Зіма ў маім горадзе ў другой палове XX ст.»: вынікі фотомарафона

У рамках анлайн-праекта «Навагодні калейдаскоп» з 1 па 28 снежня 2020 г. супрацоўнікі Краязнаўчага музея Полацка разам з палачанамі збіралі фатаграфіі зімовага часу мінулага стагоддзя. У фотомарафоне «Зіма ў маім горадзе ў другой палове XX ст.» прынялі ўдзел 13 чалавек, якія прадставілі 61 здымак. Прагледзеўшы іх, можна даведацца, наступнае:

 

  • любімым святам гараджан быў Новы год;
  • навагоднія ёлкі былі выключна «жывымі», а іх асноўныя ўпрыгажэнні - шкляныя шары і мішура;
  • самымі папулярнымі маскараднымі касцюмамі на дзіцячых ранішніках былі «сняжынкі» і «зайчыкі»;
  • у вольны час палачане каталіся на каньках на лёдзе в. Валова і гулялі ў хакей на стадыёне «Хімік»;
  • у канцы лютага «праводзілі» зіму, будавалі снежныя крэпасці і ўсталёўвалі фігуры казачных герояў. 

Супрацоўнікі Краязнаўчага музея выказваюць падзяку ўсім тым, хто прыняў удзел у фотомарафоне: Водневу Віктару, Гаўрылавай Славіне, Дабравольскай Нэлі, Еронька Вользе, Залеўскай Алене, Заянкоўскай Алене, Іваненка Яўгену, Камінскаму Аляксандру, Чыкалінай Вользе, Ліхачовай Таццяне, Протас Таццяне, Сафроні Вользе, Трыгорлаву Анатолю. А пераможцам фотомарафона «Зіма ў маім горадзе ў другой палове XX ст.» стала Протас Таццяна, якой НПГКМЗ уручае сертыфікат на наведванне канцэрта арганнай музыкі ў Сафійскім саборы.

Прагледзіць фотаздымкі яшчэ раз можна тут

 

1032