Хто такі Ганаровы грамадзянін горада Полацка?

17 снежня 2020 г. у ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка» у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» адбылася сустрэча загадчыка Краязнаўчага музея Полацка І.П. Водневой з навучэнцамі 9-х класаў. На абмеркаванне была вынесена тэма «Хто такі Ганаровы грамадзянін горада Полацка?». Многія з прысутных на мерапрыемстве адкрывалі для сябе новыя старонкі з біяграфіі палачан, якія жылі і працавалі ў горадзе ў розныя гады. Для вучняў было адкрыццём пачуць гісторыі пра сваіх аднагодкаў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне або ў аднаўленні разбуранага горада ў пасляваенныя гады. У канцы сустрэчы супрацоўнік музея, педагогі і вучні абмеркавалі будучую сумесную працу як на пляцоўцы навучальнай установы, так і музея.

1061