У гасцях у Краязнаўчага музея Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Віктар Васільеў

 Напярэдадні пачатку працы Рэспубліканскага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно» Краязнаўчы музей Полацка наведаў адзін з членаў журы Віктар Ігаравіч Васільеў. Ён прымае ўдзел у працы конкурсу ўжо некалькі гадоў. Вядомы акцёр, які зняўся больш чым у 30 карцінах, а таксама прадзюсер, з вялікай цікавасцю знаёміўся з гісторыяй найстарэйшага горада Беларусі. Пасля заканчэння экскурсіі Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі ў кнізе водгукаў напісаў наступнае:«То, что моему взору было представлено, поражает. Сколько труда вложено в историю города! Поразительно. Я был удивлён бережным отношением всех работников музея к экспонатам и истории города. Спасибо за вашу преданность истории Беларуси! С такими людьми город будет жить столетиями. Виктор Васильев».

941