З любоўю да людзей: Лідзія Іванаўна Грыгор'ева

У гісторыі полацкіх прадпрыемстваў не часта сустрэнеш жанчыну-кіраўніка. Кіраваць адным з найбуйнейшых полацкіх заводаў амаль 20 гадоў — гэта сапраўдны працоўны подзвіг. І здзейсніла яго кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Лідзія Іванаўна Грыгор'ева. Гэтая мудрая і адважная жанчына, якую добра ведалі сярод работнікаў хімічнай прамысловасці ўсяго Савецкага Саюза, упэўнена крочыла наперад, асвойваючы новыя тэхналогіі і пашыраючы вытворчасць. Пры гэтым яна ні на хвіліну не забывалася аб простых працаўніках завода. У горадзе для завадчан рэгулярна ўзводзілася жыллё, для дзяцей адкрываліся новыя дзіцячыя сады, за горадам на беразе возера Суя быў пабудаваны вялікі піянерскі лагер. Дырэктар клапацілася і аб вольным часе сваіх работнікаў: у 1960-я гг. у прадпрыемства з'явіліся свой стадыён і парк культуры, а ў 1970-я гг. — Палац культуры і Дом фізкультурніка. Пасля замежных камандзіровак многае з убачанага там Лідзія Іванаўна па магчымасці рэалізоўвала і ў сябе на прадпрыемстве. Таму, і сёння аб Л.І. Грыгор'евай, Ганаровым грамадзяніне горада Полацка, з цеплынёй і павагай ўспамінаюць не толькі родныя, але і ветэраны полацкага шклозавода. Фільм аб працоўнай біяграфіі Л.І. Грыгор'евай, створаны загадчыкам Краязнаўчага музея Ірынай Водневой і начальнікам цэха №4 ААТ «Полацк—Шкловалакно» Алегам Карэйша, можна паглядзець тут.