Больш увагі пытанням краязнаўства

5 лістапада 2020 г. загадчык Краязнаўчага музея Ірына Воднева прыняла ўдзел у круглым стале «Краязнаўчыя даследаванні з навучэнцамі», які праходзіў у анлайн-рэжыме на платформе ZOOM. Педагогам школ горада і раёна для абмеркавання былі прапанаваны пытанні выбару тэмы краязнаўчага даследавання, апісаны асноўныя этапы працы з навучэнцамі. Супрацоўнікі ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» прааналізавалі праведзеную работу за папярэдні і бягучы гады, выказалі свае прапановы на будучыню. У ходзе гутаркі кіраўнікам даследчых работ былі дадзены канкрэтныя рэкамендацыі і практычныя парады, а таксама складзены план работы па вызначаных накірунках.

953