Доктар імя якому Ганначка

Менавіта пад такой назвай прайшлі сустрэчы са школьнікамі, прысвечаныя знакамітаму полацкаму доктару, Ганароваму грамадзяніну горада Полацка, Ганне Міхайлаўне Лебедзевай. Свой працоўны стаж Г.М. Лебедзева пачала яшчэ ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у пасляваенны час займалася аднаўленнем сеткі медустаноў, на працягу 20 гадоў кіравала найбуйнейшай установай аховы здароўя Віцебскай вобласці. Супрацоўнікі Краязнаўчага музея пазнаёмілі дзяцей з рэдкімі фотаздымкамі і дакументамі з сямейнага архіва Лебедзевых, распавялі пра нялёгкую працу медыка, які ва ўсе часы адказваў за самае дарагое, што ёсць у чалавека - яго жыццё. 4-класнікі з задавальненнем працавалі з тэматычнымі картамі і адказвалі на пытанні гульні «Так» або «не».

959