Супрацоўніцтва працягваецца

Краязнаўчы музей Полацка працягвае супрацоўніцтва з установамі адукацыі ў межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна». 24 верасня 2020 г. адбылася сустрэча навуковых супрацоўнікаў музея з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка». Яе тэма «Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі — мая адказнасць» выклікала ў юных палачан жывую цікавасць. У ходзе ўзнікшага адкрытага дыялогу школьнікі даведаліся, як актыўная жыццёвая пазіцыя кожнага грамадзяніна, калі яна стваральная, уплывае на развіццё Полацка і дабрабыт яго жыхароў. Прыкладам такой актыўнасці можа служыць дзейнасць гараджан, якім прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Полацка».

1045