Я люблю цябе, спорт!

Выстава «Народжаныя перамагаць», якая распавядае аб гісторыі развіцця фізічнай культуры і спорту ў Полацку, працягвае заставацца месцам актыўнага наведвання палачанамі і гасцямі нашага горада. На гэты раз пазнаёміцца з узнагародамі пераможцаў самых прэстыжных спаборніцтваў, іх асабістымі дакументамі і фотаматэрыяламі прыйшлі пачынаючыя полацкія спартсмены, якія адпачываюць у лагеры «Лясная казка». Наведвальнікі з задавальненнем разглядалі экспанаты, знаёміліся з інфармацыяй, сабранай супрацоўнікамі музея, удзельнічалі ў дыскуссіі. Прыемнае здзіўленне ў хлопчыкаў і дзяўчынак выклікалі пазнаваемыя твары іх трэнераў, многія з якіх сваю спартыўную кар’еру пачыналі таксама ў юнацкім узросце. На працягу работы выставы многія яе наведвальнікі працягваюць дзяліцца цікавай інфармацыяй аб спартыўным жыцці Полацка мінулых гадоў. Навуковыя супрацоўнікі музея актыўна запісваюць інтэрв’ю, збіраюць прадметы музейнага значэння, ствараюць відэафільмы.

1029