Захоўваючы памяць пакаленняў

У гэтым годзе на старонках газеты «Полацкі веснік» узяў старт праект «Сямейнае дрэва», у рамках якога друкуюцца матэрыялы, прысвечаныя палачанам, якія змаглі захаваць гісторыю свайго роду. У падборы і падрыхтоўцы неабходнай инфармацыі, прысвечанай Івану Міхеевічу Ліхачову, Ганароваму грамадзяніну горада Полацка, прымала ўдзел і загадчык Краязнаўчага музея — філіяла Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Ірына Воднева. У выніку такога супрацоўніцтва ў адным з ліпеньскіх нумароў з’явіўся артыкул Л. Трапезнікавай «Жывая гісторыя сям’і». Ён распавядаў аб сямі пакаленнях роду Ліхачовых, жыццё якіх прыйшлося на тры розныя стагоддзі. Дзякуючы артыкулу, чытачы газеты змаглі даведацца аб цікавых і яркіх фактах з жыцця Івана Міхеевіча, яго сына Уладзіміра і ўнучкі Таццяны, у якой сёння захоўваецца сямейны фотаархіў.