20 ліпеня - Міжнародны дзень шахматаў

20 ліпеня з'яўляецца знакавым днём для аматараў шахматаў. У гэты дзень у 1924 г. была створана Сусветная шахматная федэрацыя (ФІДЭ), па ініцыятыве якой з 1966 г. адзначаецца Міжнародны дзень шахматаў. Гульня ў шахматы аб'ядноўвае вакол сябе аматараў інтэлектуальных баталій, у якіх супернікі правяраюць свае здольнасці разлічваць дзеянні і хутка шукаць рашэнне праблемы. Падрабязнасці развіцця шахматнага руху ў г. Полацку чытайце ў нашым матэрыяле.

4