З гісторыі вымярэнняў і не толькі....

У 2008 г. у Полацку недалёка ад гарадскога рынку быў устаноўлены помнік сярэдневяковаму купцу, а праз год у адным з мікрараёнаў з’явілася скульптурная выява вагаў. І гэта было не выпадкова. Яшчэ ў сярэднявечча палачане актыўна гандлявалі з жыхарамі Скандынавіі, Прыбалтыкі, Балканаў і Заходняй Еўропы. У Полацку знаходзілася нават кантора Ганзейскага саюза гандлёвых гарадоў. У першай палове XVI ст. па памеры гандлю горад саступаў толькі Вільне - сталіцы Вялікага княства Літоўскага. Гандлёвыя традыцыі, якія склаліся ў тыя далёкія часы, палачане захоўваюць і зараз. У Полацку працуюць 3 рынкі, дзесяткі магазінаў і іншых гандлёвых прадпрыемстваў. Наведваючы іх, мы выкарыстоўваем сантыметр і метр як адзінкі даўжыні, а грам і кілаграм - як адзінкі вагі. І нават не задумваемся, што так у нашым жыцці было не заўсёды. Адзіная міжнародная дзесяцічная сістэма мер і вагі была сфарміравана ў XIX ст., але жыхары нашага рэгіёна сталі актыўна выкарыстоўваць яе толькі з 1918 г. А да гэтага часу палачане карысталіся адзінкамі вымярэнняў тых дзяржаў, у склад якіх уваходзіў горад. Ці знаёмыя Вам старажытныя адзінкі вымярэнняў? Давайце праверым тут.

1130