«Вы — наш гонар!»: фатаграфіі Ганаровых грамадзян горада Полацка ў віртуальнай выставе «Мая сям'я — маё багацце!»

Збіраючы матэрыял па тэме «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка», супрацоўнікі Краязнаўчага музея заўсёды звярталі ўвагу не толькі на партрэтныя або афіцыйныя здымкі, але і звычайныя сямейныя фатаграфіі. Чорна-белыя, часам пажоўклыя фотакарткі, былі поўныя любові і яскравых эмоцый. Для кожнага чалавека сям'я — гэта яго аснова, яго апора. У любую хвіліну родныя і блізкія людзі могуць прынесці заспакаенне, падтрымаць і дапамагчы, знайсці выхад з няпростай сітуацыі. У кожнай фатаграфіі ёсць свая гісторыя, з якой супрацоўнікаў музея пазнаёмілі дзеці і ўнукі Ганаровых грамадзян. Для іх гэтыя людзі сталі гонарам і прыкладам на ўсё жыццё.