Да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. - падзея, якая сімвалізуе нязломную сілу патрыятызму, мужнасці, стойкасці, духоўнай велічы і сяброўства ў імя абароны Айчыны і вызвалення чалавецтва ад фашызму.
Рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 2020 г. аб'яўлены Годам 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. У адпаведнасці з гэтым у кожнай краіне распрацаваны план асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванню гэтай значнай у жыцці грамадства падзеі. Рэспубліка Беларусь не стала выключэннем. Тут традыцыйна паважліва і з гонарам адносяцца да тых, хто не шкадуючы жыцця, здабываў Перамогу – да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З кожным годам іх ўсё менш, але подзвігі гэтых людзей ў гады цяжкіх выпрабаванняў і стваральная праца ў пасляваенны час назаўсёды застануцца ў памяці нашчадкаў.
Краязнаўчы музей рыхтуе серыю матэрыялаў аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, лёс якіх быў звязаны з Полаччынай: адны ваявалі тут у партызанскіх атрадах, другія – у складзе Чырвонай арміі вызвалялі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, трэція – скончыўшы вайну на іншых франтах, аднаўлялі Полацк з руін. З 21 красавіка з матэрыяламі аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якім прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Полацка», можна будзе знаёміцца на сайце музея.

1052