Запрашаем прыняць удзел у віртуальнай фотавыстаўцы "Мая сям'я - маё багацце!"

Гартаючы сямейны альбом, мы ўглядаемся ў твары блізкіх і дарагіх нам людзей — татаў, мам, братоў і сястрычак, бабуль і дзядуль. На чорна-белых фотаздымках, патрэскаўшыхся і месцамі надарваных, мы імкнемся знайсці ў сабе агульныя з імі рысы, ўзгадваем па погляду цяжкі характар дзеда, а па фасону сукенкі заўважаем, што бабуля была модніцай… Сямейныя фотаздымкі — гэта сувязь паміж пакаленнямі, магчымасць дакрануцца да мінулага і зазірнуць у будучае.

Заслужаная артыстка Рэспублікі Бееларусь Таццяна Ліхачова, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, запрашае да знаёмства з яе сямейным альбомам. Школьныя гады Таццяны Уладзіміраўны прайшлі ў Полацку і пакінулі ў памяці самыя прыемныя ўспаміны.

Сямейны фотаздымак — гэта магчымасць успомніць родных, расказаць сваім дзецям, якімі яны былі. Кожны фотаздымак — частка фамільнага багацця. Падзяліцеся ім з намі, прыняўшы ўдзел у віртуальнай фотавыставы «МАЯ СЯМ'Я — МАЁ БАГАЦЦЕ!»

    Умовы ўдзелу ў фотавыставе:
  • прымаюцца толькі чорна-белыя фотаздымкі XX ст. (да 10 мая 2020 г.);
  • указваюцца прозвішча і імя людзей, выявы якіх знаходзяцца на фотаздымку, а таксама ступень роднасці з удзельнікам акцыі;
  • вызначаюцца (па магчымасці) час і месца фатаграфавання (напрыклад, вуліца або які-небудзь гарадскі аб'ект);
  • паведамляюцца кантакты ўдзельніка фотаакцыі (тэлефон або адрас электроннай пошты);
  • фотаздымкі дасылаюцца ў афіцыйную суполку Краязнаўчага музея Полацка ў "VK"
  • або на пошту музея.

1033