Інтэлектуальныя гульні як форма арганізацыі вольнага часу

Полацкая моладзь усё часцей выбірае інтэлектуальныя гульні як форму арганізацыі свайго вольнага часу. Пляцоўкай іх правядзення стаў Краязнаўчы музей, дзе для гэтага створаны ўсе ўмовы. Наведвальнікам прапаноўваюцца квізы, заданні якіх заснаваны на дакументах, а таксама квэсты, дазваляючыя больш глыбока пазнаёміцца з асобнымі экспанатамі музея. Актыўнымі ўдзельнікамі інтэлектуальных гульняў у выхадныя дні сталі вучні гімназій №1 і №2, а таксама СШ №16 нашага горада. Выкарыстоўваючы маршрутныя лісты, юнакі і дзяўчаты на працягу паўгадзіны вывучалі матэрыялы музейнай экспазіцыі. Хутчэй за ўсіх з заданнямі справіліся вучні, якія выбралі квэст. Тым, хто шукаў адказы на пытанні квіза, спатрэбілася крыху больш часу: праца з дакументам — адзін з самых складаных відаў інтэлектуальнай дзейнасці, але ўдзельнікі гульні выйшлі ў ім пераможцамі!

942