Музейная гасцёўня: да 120-годдзя І.П. Дэйніса

У межах праекта «Мне лёсам вызначаны Полацк...» музейную гасцёўню, прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння І.П. Дэйніса — полацкага педагога, краязнаўцы і грамадскага дзеяча, наведалі вучні УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1» і ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Полацка». Паколькі І.П. Дэйніс адным з першых атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін горада Полацка», работа гасцёўні была арганізавана на пляцоўцы выставы «Ганаровыя грамадзяне г. Полацка». Пасля прагляду біяграфічнага фільма аб І.П. Дэйнісе, наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з успамінамі выпускнікоў і калег аб Іване Пятровічы, паразважаць аб яго ролі ў гісторыі нашага горада. Скончылася сустрэча правядзеннем віктарыны, складзенай на аснове дакументаў, перададзеных І.П. Дэйнісам Краязнаўчаму музею ў 1970-я гг.

866