Прэзентацыя культурна-асветніцкага праекта «Мне лёсам вызначаны Полацк…»

23 студзеня 2020 г. у актавай зале УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №2» адбылася сустрэча супрацоўнікаў Краязнаўчага музея Полацка з педагогамі і вучнямі старэйшых класаў. Вядучы навуковы супрацоўнік Грыб Я. П. пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з цікавымі старонкамі біяграфіі ганаровых грамадзян г. Полацка і традыцыяй прысваення гэтага звання. Ён таксама распавёў аб матэрыялах з асабістых калекцый выбітных жыхароў нашага горада, прадстаўленых у экспазіцыях музеяў Полацка. Падчас сустрэчы былі акрэслены і асноўныя напрамкі супрацоўніцтва музеяў НПГКМЗ з установамі адукацыі г. Полацка ў межах рэалізацыі культурна-асветніцкага праекта «Мне лёсам вызначаны Полацк…», непасрэднымі ўдзельнікамі якога павінны стаць самі гімназісты.