Віктарына "Полацк вачыма І.П. Дэйніса"

Добры дзень, паважаны сябра!

Мы рады, што ты завітаў на нашу старонку. Калі цябе цікавіць полацкая гісторыя, калі імкнешся кожны дзень пазнаць нешта новае і жадаеш даведацца больш пра свой родны край, запрашаем цябе знайсці адказы на пытанні нашай віктарыны.

Віктарына пабудавана на аснове матэрыялаў краязнаўцы, педагога, ганаровага грамадзяніна г. Полацка Івана Пятровіча Дэйніса (“Полацкая даўніна” і “Полоцк в ХХ веке. 1905-1914”). Да 120-годдзя з дня нараджэння І.П. Дэйніса па ініцыятыве Краязнаўчага музея з 27 студзеня 2020 г. пачынаецца рэалізацыя праекта “Я всё оставляю полочанам”. Падрабязней з яго мерапрыемствамі можна пазнаёміцца тут.

Каб пачаць віктарыну прайдзі па спасылцы: https://onlinetestpad.com/hmmibavl3qofg.

Жадаем табе поспехаў і добра правесці час!