Пра слаўныя старонкі спартыўнай гісторыі Полацка

 

На пляцоўцы выставы «Народжаныя перамагаць» для вучняў 3-х класаў прайшлі музейна-педагагічныя заняткі, прысвечаныя гісторыі развіцця спартыўнага руху. Навучэнцы полацкіх школ с задавальненнем слухалі аповяд аб алімпійскіх гуль-нях, якія бяруць свой пачатак яшчэ са старажытнасці, аб полацкіх спартсменах – неаднаразовых пераможцах чэмпіянатаў Еўропы і свету, аб палачанах - удзель-ніках алімпійскіх гульняў. Падчас заняткаў школьнікі з захапленнем разглядалі медалі і кубкі, шукалі на фотаздымках сваіх знаёмых, разгадвалі філворд і адказвалі на пытанні спартыўнай віктарыны.