Івану Пятровічу Дэйнісу прысвячаецца

Імя полацкага педагога і краязнаўцы Івана Пятровіча Дэйніса сёння добра вядома кожнаму гісторыку Полаччыны. Яго працамі “Полацкая даўніна” і “Полацк у ХХ стагоддзі” карыстаюцца даследчыкі ўжо не адзін дзесятак гадоў. Іван Пятровіч, па адукацыі настаўнік прыродазнаўчых навук, стаў для Полацка выбітнай асобай. На працягу доўгага часу ён, не шкадуючы сіл, збіраў і апрацоўваў матэрыялы па гісторыі нашага горада. У адным з інтэрв’ю мясцовай газеце ён сказаў: “Хачу, каб мая праца засталася людзям, каб тыя, хто будзе жыць пасля нас, пранеслі ў сэрцах слаўную біяграфію старажытнага горада, ведалі яго нялёгкі тысячагадовы шлях”. Так і ўсё і адбылося.

Падчас святкавання 120-годдзя з дня нараджэння полацкага “летапісца” па ініцыятыве супрацоўнікаў Краязнаўчага музея, якому яшчэ ў 1970-я гг. Іван Пятровіч перадаў частку свайго архіва, з 27 студзеня па 28 лютага 2020 г. будзе праведзена серыя мерапрыемстваў. Іх удзельнікамі стануць установы адукацыі і культуры г. Полацка, палачане рознага ўзросту, розных захапленняў, розных прафесій, якіх аб’ядноўвае любоў да сваёй малой радзімы і павага да вялікага краязнаўцы Івана Пятровіча Дэйніса.

 

Падрабязнасці на сайце: http://deinis120.tilda.ws/