ШАХ і МАТ: вынікі шахматнага марафона «Ход канём»

23 лістапада 2019 года быў завершаны шахматны марафон «Ход канём», прысвечаны памяці Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Э.М. Бабенкі. У суботні дзень у Краязнаўчым музеі прайшоў сеанс одначасовай гульні. У ім прынялі ўдзел юныя шахматысты з УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №2», а таксама гараджане-аматары шахмат. Сапернікам гульцоў стаў кіраўнік гуртка «Белая ладдзя» Цэнтра дзяцей і моладзі Андрэй Міхайлавіч Броўка. Юнакі і дарослыя праявілі зайздросную ўпартасць у імкненні перамагчы майстра. Гульня атрымалася цікавай і выклікала шмат станоўчых эмоцый у яе ўдзельнікаў.
Вынікі марафона «Ход канём» паказалі, што шахматы працягваюць заставацца адным з папулярных відаў спорта ў нашым горадзе. Удзельнікі мерапрыемстваў, а іх было каля 50 чалавек, адзначылі незвычайную форму правядзення і ўнеслі прапанову — стварыць клуб аматараў шахмат пры музеі.

144