Шахматны марафон «Ход канём»

Калі б у вас спыталі, што аб'ядноўвае Аляксандра Пушкіна, Іллю Рэпіна, Дзмітрыя Мендзялеева і Эрнста Бабенку, вы, напэўна, адказалі б не адразу. Аказваецца, усе яны захапляліся гульнёй у шахматы. Радзімай гульні — прамаці шахматаў - чатуранга — лічыцца старажытная Індыя. З цягам часу шахматы трапілі на Блізкі Усход, да персаў, а ад іх, у сваю чаргу — да арабаў. Менавіта апошнія перапрацавалі правілы гульні, якія ў выніку набылі рысы сучасных. У Еўропе шахматы атрымалі распаўсюджанне ўжо ў XI ст. Аднак масавы характар гульня ў шахматы набыла толькі ў XIX ст., калі пачалі праводзіцца шахматныя турніры і ўзнікаюць шматлікія шахматныя клубы.

Гэта гульня зацікавіла і цікавіць людзей рознага ўзросту і прафесій. Калі спытаць у аматараў шахматнай гульні, якіх сёння на зямным шары мільёны, чым яна іх так прыцягвае, то кожны адкажа па-свойму. Для адных гэта не гульня, а сапраўднае мастацтва, для іншых — стрыманая барацьба, якая трэніруе выдатную вытрымку, разлік і рашучасць, а хто-небудзь абавязкова скажа, што шахматы — гэта цэлая навука, якая развівае ўдумлівасць, засяроджанасць, увагу. Эрнст Міхайлавіч Бабенка гуляць у шахматы стаў яшчэ ў школьныя гады. Ужо тады ён дабіваўся нядрэнных вынікаў — 2-і разрад. За гады навучання ў інстытуце, а пазней і працы ў Маскве, на Урале, у Беларусі ён працягваў адточваць сваё майстэрства. У доме заўсёды было некалькі шахматных камплектаў. З сябрамі, дамачадцамі Эрнст Міхайлавіч часта па выхадных растаўляў драўляныя фігуры на клецістай дошцы і адпачываў ад працы, забываючы аб праблемах і цяжкасцях.
За дзесяцігоддзі ў калекцыі Эрнста Міхайлавіча сабралася некалькі камплектаў шахматаў, большую частку якіх яму падаравалі яго блізкія і сябры. Кожны з гэтых набораў цікавы па-свойму.
Драўляныя разьбяныя фігуры ручной работы на тэму «Падводнае царства» зачароўваюць сваёй прыгажосцю, і сваімі памерамі і сур'ёзным выглядам выклікаюць павагу. Металічныя шахматы, вырабленыя вядомай грэчаскай фірмай «Браты Марынакіс», распавядаюць аб гісторыі Старажытнай Грэцыі. Кожная фігура з гэтага набора з'яўляецца па-свойму ўнікальнай, яна падкрэслівае густ і статус уладальніка. Звяртае на сябе ўвагу і набор драўляных шахматаў, дзе ігральная дошка інкруставана беларускай саломкай, а камплект выкананы ў традыцыях ваеннай гісторыі XIX ст. Безумоўна, быў у калекцыі Эрнста Міхайлавіча і ўніверсальны шахматны набор Стаўнтона, атрымаўшы сваю назву ў гонар знакамітага англійскага шахматыста Г. Стаўнтона, які лічыўся ў XIX ст. мацнейшым у свеце. Але эксклюзіўныя шахматные наборы заўсёды выклікалі большую цікавасць.
У памяць аб першым рэктары Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, якому ў кастрычніку гэтага года павінна было споўніцца 82 гады, Краязнаўчы музей Полацка з 19 па 23 лістапада праводзіць шахматны марафон «Ход конём».
У межах дадзенага мерапрыемства, на пляцоўцы выстаўкі «Народжаныя перамагаць», пройдуць пасяджэнні шахматнага гуртка «Белая ладдзя», а таксама сеанс адначасовай гульні для аматараў шахматаў. Для ўдзелу ў марафоне неабходна звязацца з супрацоўнікамі музея па электроннай пошце або па тэлефоне

Не ўпусціце унікальную магчымасць правесці сваю партыю калекцыйнымі шахматамі доктара тэхнічных навук, прафесара, Эрнста Міхайлавіча Бабенкі.

136