Новыя паступленні ў музейны збор

Музейны збор Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка пастаянна папаўняецца. Новыя музейныя прадметы не адразу становяцца экспанатамі - ім трэба будзе заняць сваё месца ў фондасховішчах, прайсці вывучэнне, рэстаўрацыю ці кансервацыю...
На старонках сайта мы знаёмім вас з найбольш цікавымі паступленнямі яшчэ да таго, як яны размесцяцца ў экспазіцыйных і выставачных залах.
У красавіку - чэрвені 2019 года ў музейныя фонды прынята 840 прадметаў.

Запрашаем пазнаёміцца з найбольш цікавымі паступленнямі