Графік працы музеяў г. Полацка 30 красавіка і 1 мая 2019 года

Паважаныя палачане і госці нашага горада!

Звяртаем Вашу ўвагу на графік працы музеяў г. Полацка 30 красавіка і 1 мая 2019 года.

30 красавіка 2019 года (аўторак) музеі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка працуюць з 10:00 да 16:00 (касы да 15:30).

1 мая 2019 года (серада) працуюць:

  • Сафійскі сабор і Музей беларускага кнігадрукавання.

      Час працы: з 10: 00 да 15: 00 (каса да 14.30).

  • Мастацкая галерэя і Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я.

      Час працы: з 11: 00 да 15: 00 (каса да 14.30).

У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я 1 мая ў 13: 00 пройдзе мерапрыемства "Вясна-Красна".

Адміністрацыя