У краіне майстроў

На працягу тыдня полацкія школьнікі наведвалі музейна-педагагічныя заняткі ў Краязнаўчым музеі. Трэцякласнікі апынуліся на кірмашы ў дзіўнай «Краіне майстроў", дзе «пазнаёміліся» з рамеснікамі і пабачылі іх разнастайныя вырабы. Маленькія наведвальнікі са шчырай цікавасцю разглядалі старажытныя прадметы, якія амаль тысячу гадоў назад былі так неабходны ў штодзённым жыцці. Да і дзеці ўпэўнілі музейных педагогаў, што яны самі сапраўдныя «майстры на ўсе рукі»! Школьнікі паспяхова справіліся з творчым заданнем і зрабілі прыгожых лялек з нітак.

484