Праз час і прастору: да 90-годдзя пачатку археалагічных даследаванняў Полацка

01.09.2018 10:00
07.12.2018 17:00

Краязнаўчы музей Полацка з 1 верасня 2018 г. адкрыў новую выставу "Праз час і прастору: да 90-годдзя пачатку археалагічных даследаванняў Полацка". На ёй прадстаўлены цікавыя і рэдкія прадметы археалогіі з фондаў НПГКМЗ, некаторыя з якіх выстаўляюцца ўпершыню. Наведвальнікі могуць самастойна пазнаёміцца з экспазіцыяй або заказаць тэматычную экскурсію. На пляцоўцы выставы зацікаўленых чакаюць “сустрэчы” з даследчыкамі полацкай даўніны, якія з рыдлёўкай у руках “прайшлі” праз стагоддзі і метры глебы да новых адкрыццяў у гісторыі самага старажытнага горада Беларусі. Сачыце за анонсам падзей на нашых старонках у сацыяльных сетках.


Супрацоўнікі музея запрашаюць
палачан і гасцей горада адкласці свае справы і
зрабіць падарожжа ў свет археалогіі Полацка.