Яго імя застанецца ў памяці палачан назаўсёды.

У чарговы раз у Краязнаўчы музей Полацка прыйшлі полацкія школьнікі, каб паслухаць аповед пра знакамітага полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Калі і чаму князь атрымаў прозвішча Чарадзей, хто былі сапраўдныя бацькі Усяслава, якія пасткі падрыхтавала яму жыццё? Пра гэта і многае іншае размаўлялі на занятках навуковыя супрацоўнікі музея з 4-класнікамі. Дзеці не толькі ўважліва слухалі, уяўляючы сабе старажытныя полацкія вуліцы і велічны Сафійскі сабор, але і з задавальненнем гулялі ў "полацкае веча" і дакраналіся да старажытных помнікаў гісторыі.

629